Эва Копач прадставіла новых міністраў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.06.2015 20:00
                    
                                 
                
                
                    Прызначэньні новым міністрам прэзыдэнт уручыць у аўторак.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Прэм’ер Эва Копач назвала прозьвішчы новых чальцоў ураду. Міністрам аховы здароўя прызначаны кардыяхірург прафэсар Марыян Зэмбаля, міністрам  дзяржаўнай казны - Анджэй Чaрвіньскі (былы прэзыдэнт гораду Новы-Сонч), міністрам спорту - Адам Кoрaль.
Марэк Бярнацкі стане  міністрам-каардынатарам па спэцслужбах. Намесьнікам міністра эканомікі – Анна Эва Нэмсь. У сваю чаргу Дарота Нядзеля была прызначана намесьнікам міністра аховы навакольнага асяродзьдзя.
Новыя міністры заменяць кіраўнікоў міністэрстваў, якія на мінулым тыдні падалі ў адстаўку ў сувязі са скандалам, зьвязаным з падслухоўваньнем высокапастаўленых палітыкаў у рэстаранах Варшавы.
Прызначэньні новым міністрам прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўручыць у аўторак а 10.00.
аз