Logo Polskiego Radia
Print

Створана афрыканская зона свабоднага гандлю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2015 15:51
Адпаведнае пагадненьне было падпісана ў эгіпецкім Шарм-эль-Шэйх.
foto: flickr.com/Africa Renewal

Лідары 26 афрыканскіх краін стварылі зону свабоднага гандлю. Адпаведнае пагадненьне было падпісана ў эгіпецкім Шарм-эль-Шэйх. Дамова павінна паспрыяць гандлю на тэрыторыі, на якой пражывае агулам каля 625 млн чалавек. Гэта больш, чым у Эўразьвязе.

Пагадненьне аб'ядноўвае намаганьні па стварэньні свабоднага перамяшчэньня тавараў у рамках трох арганізацыяў - Усходнеафрыканскай супольнасьці, Агульнага рынку Ўсходняй і Паўднёвай Афрыкі й Супольнасьці разьвіцьця Паўднёвай Афрыкі.

Цягам 5 гадоў бакі дамовы павінны дамовіцца аб дэталях ільготных прынцыпаў ва ўзаемным гандлі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт