Каталікі адзначаюць сьвята Божага Цела
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.06.2015 13:30
Сёньня ў Польшчы выходны дзень.
Вернікі Каталіцкага касьцёла адзначаюць урачыстасьць Найсьвяцейшага Цела й Крыві Пана, інакш Божае Цела.
У гэты дзень пасьля набажэнства ў сьвятыні адбываецца традыцыйнае шэсьце вернікаў, то бок эўхарыстычная працэсія.
Працэсія Божага Цела праходзіць звычайна навокал касьцёла ці па вуліцах горада й затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Эвангельля й прамаўляюцца гаміліі.
Сёньня ў Польшчы выходны дзень. Не працуюць гандлёвыя цэнтры й адміністрацыйныя ўстановы.
Сёлета працэсія Божага Цела ў Менску адбылася 31 траўня, то бок у мінулую нядзелю.
аз