Пуцін: ЗША ўмешваюцца ў справы ФІФА
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.05.2015 15:30
Расейскаму прэзыдэнту не падабаецца амэрыканскае сьледзтва.
Präsident der Russischen Föderation Wladimir Putinantikor.com.ua
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвінавачвае Злучаныя Штаты Амэрыкі ў тым, што яны ўмешваюцца ў чужыя справы па пытаньні карупцыі ў ФІФА.
Нагадаем, амэрыканскія сьледчыя абвінавацілі футбольных чыноўнікаў у гіганцкай карупцыі. У швэйцарскай сядзібе ФІФА адбыліся арышты й ператрусы. Сьледзтва датычыць, між іншым, карупцыі ў выбары гаспадара чэмпіянату сьвету па футболе, у тым ліку і ў Расеі ў 2018 годзе.
Паводле Ўладзіміра Пуціна, „гэта чарговая спроба пашырыць юрысдыкцыю ЗША на іншыя краіны”. Паводле кіраўніка Расеі, арышт актывістаў ФІФА зьвязаны з жаданьнем Вашынгтона заблякаваць перавыбар Ёзэфа Зэпа Блaтэра на прэзыдэнта фэдэрацыі.
Нагадаем, сёньня ў Цюрыху пачаўся 65-ы зьезд ФІФА, на якім павінен быць абраны новы прэзыдэнт арганізацыі. Фаварытам зьяўляецца Блaтэр.
аз