Кыргыстан вяртае ў Менск свайго амбасадара
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.05.2015 09:30
                    
                                 
                
                
                    Кыргыская Рэспубліка адклікала свайго амбасадара зь Беларусі ў жніўні 2012 году.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Кыргыская Рэспубліка вяртае паслоў у Беларусь і Вялікабрытанію. Аб гэтым паведамляецца на сайце парлямэнта гэтай краіны.
Як гаворыцца ў паведамленьні, 19 траўня на паседжаньні Камітэта па міжнародных справах была адобрана кандыдатура Кубанычбэка Омураліева на прызначэньне Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь. На пасадзе Надзвычайнага й Паўнамоцнага Пасла Кыргызскай Рэспублікі ў Вялікабрытаніі зацьвердзілі Гульнара Іскакову.
Нагадаем, МЗС Кыргыскай Рэспублікі адклікаў свайго амбасадара зь Беларусі ў жніўні 2012 году ў адказ на адмову афіцыйнага Менска экстрадаваць на радзіму брата зрынутага прэзыдэнта Бакіева - Жаныбека.
Дамагчыся ў Менску выдачы Бакіевых Кыргыстан спрабуе некалькі гадоў. Апошнімі рэзкімі заявамі Кыргызстан і Беларусь абмяняліся ў лютым гэтага году. Выкліканыя яны былі забойствам у Менску кыргызскага крымінальнага аўтарытэта. У Бішкеку былі ўпэўненыя, што за злачынствам стаяць члены сям'і Бакіевых, і ў чарговы раз запатрабавалі іх выдачы.
tut.by/аз