Узмоцніцца кантроль даходаў грамадзян
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.05.2015 15:15
Падатковая будзе выкарыстоўваць зьвесткі пра крэдыты для выяўленьня тых, хто жыве не па сродках.
Падатковая інспэкцыя будзе выкарыстоўваць зьвесткі пра крэдыты беларусаў для выяўленьня грамадзян, якія жывуць не па сродках. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня падаткаабкладаньня фізычных асоб Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Сьвятлана Шаўчэнка.
Зьвесткі з крэдытных гісторый будуць выкарыстоўвацца ў мэтах выяўленьня грамадзян, якія не атрымліваюць афіцыйных даходаў, але набываюць у крэдыт дарагую маёмасьць, кватэры, жылыя дамы, зямельныя ўчасткі, транспартныя сродкі. "Яны атрымліваюць такі крэдыт, гасяць яго. Узнікае пытаньне - за кошт якіх крыніц? Чалавек ніколі нідзе не працаваў і легальных крыніц да існаваньня ня мае", - сказала Сьвятлана Шаўчэнка.
Падатковыя органы й раней мелі зьвесткі аб даходах і маёмасьці грамадзян, маглі супаставіць іх прыбыткі й выдаткі з дапамогай аўтаматызаванай сыстэмы. На падставе гэтых дадзеных праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы. Зьвесткі, якія будзе прадастаўляць падаткавікам Нацыянальны банк, стануць дадаткам для гэтай інфармацыі.
Белта/ав