Logo Polskiego Radia
Print

1 траўня – у Польшчы вольны дзень

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.05.2015 09:00
1 траўня з 1890 году адзначаецца як Міжнародны дзень працы.

/

Сьвята ўсталяванае ў знак памяці страйку працоўных у Чыкага 1 траўня 1886 году. Пратэст быў часткай агульнанацыянальнай кампаніі на карысьць увядзеньня 8-гадзіннага працоўнага дня. Працаўнікі пратэставалі супраць нізкім заробкам, дрэнным умовам працы й 12-гадзіннага працоўнага дня.

У Польшчы 1 траўня – вольны ад працы дзень. Тут Дзень працы быў усталяваны ў 1899 годзе Таварыствам сацыялістычных партый і арганізацый. У часы ПНР сьвята мела вялікае значэньне. Яго называлі Сьвятам працоўнага кляса й гучна сьвяткавалі. Адбываліся вулічныя паходы й дэманстрацыі. На вуліцы выходзілі натоўпы, паколькі ўдзел у мерапрыемствах быў абавязковым.

Пасьля падзеньня камунізма 1 траўня страціла сваю важнасьць, хоць травеньскія маршы й паходы надалей ладзяцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт