Турцыя адклікала свайго амбасадара ў Вене
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2015 10:02
Гэтак сталася пасьля прызнаньня Аўстрыяй факту генацыду армян у Асманскай імпэрыі 1915 г.
У заяве МЗС Турцыі адзначаецца, што дыпляматычны прадстаўнік Анкары Хасан Гёгюш адкліканы для кансультацый.
22 красавіку 2015 парлямэнт Аўстрыі прызнаў і асудзіў факт генацыду армян у 1915 годзе. Дэпутаты зьвярнуліся да Турцыі з заклікам «ўнесьці яснасьць і праліць сьвятло на цёмны мінулае», у прыватнасьці, прызнаць злачынства Асманскай імпэрыі супраць армян.
«Заява аўстрыйскага парлямэнта сустрэта ў Турцыі з абурэньнем, так як яно супярэчыць гістарычным фактам і беспадстаўна абвінавачвае турэцкі народ у злачынствах», - гаворыцца ў заяве турэцкага МЗС.
Нядаўна Анкара выказвала незадаволенасьць выступленьнем Папы Рымскага, які таксама казаў пра генацыд армян у Асманскай імпэрыі. Заяву Эўрапарлямэнта па той жа нагодзе афіцыйная Анкара дэманстратыўна ігнаравала.
У пачатку XX стагодзьдзя Асманская імпэрыя на кантраляваных тэрыторыях пачала дэпартацыю армян. Акрамя гэтага, у той жа час пачаліся ганеньні на армян, якія ўключалі ў сябе і фізічнае зьнішчэньне. Гэтыя падзеі дасягнулі піка ў 1915 годзе. Агульная колькасьць загінуўшых ацэньваецца ў паўтара мільёна чалавек.
Турцыя адмаўляе факт генацыду. Згодна з афіцыйнай пазыцыяй уладаў, пры перамяшчэньні або выгнаньні армян мэты забіць людзей не было.
24 Красавік абвешчана эўрапейскім днём памяці ахвяраў генацыду армян у Асманскай імпэрыі. У гэтым годзе дата адзначаецца ўпершыню - яна ўсталяваная рашэньнем Эўрапарлямэнта 15 красавіка.
яс