У Дзярждуме сустрэнуцца з амбасадарамі ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.04.2015 16:39
У нефармальнай сустрэчы прыме ўдзел таксама польскі амбасадар у Маскве.
Польскі амбасадар у Маскве ў сераду сустрэнецца з прадстаўнікамі расейскай Дзяржаўнай Думы. Як паведамляе грамадзкае Польскае радыё, Катажына Пэлчыньска- Налэнч будзе прысутнічаць на закрытым паседжаньні расейскіх парлямэнтароў і дыпляматаў краінаў Эўразьвязу.
Сустрэча пройдзе па ініцыятыве кіраўніка Камітэта па міжнародных справах Дзярждумы Аляксея Пушкова. Першапачаткова дэпутаты хацелі, каб амбасадары ўдзельнічалі ў адкрытым паседжаньні ніжняй палаты парлямэнта, але дыпляматы не згадзіліся.
У выніку было вырашана, што лепшым фарматам будзе нефармальная сустрэча за зачыненымі дзьвярыма.
Вядома, што ў ходзе сустрэчы будуць абяркоўвацца пытаньні, зьвязаныя зь мірнымі менскімі пагадненьнямі, а таксама адносіны паміж Масквой з Брусэлем.
Як паінфармаваў расейскі бок, размовы будуць тычыцца ўкраінскага крызысу, міжнародных санкцый, інвэстыцый і правоў чалавека.
аз