Абама паціснуў руку Кастра
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.04.2015 10:48
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнты ЗША й Кубы сустракаюцца ў рамках Саміту Амэрык у Панаме.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Барак Абама й Рауль Кастра паціснулі адзін аднаму рукі падчас Саміту Амэрык, які праходзіць у Панаме. Паводле назіральнікаў, гэты жэст сымбалізуе імкненьне Злучаных Штатаў Амэрыкі й Кубы да нармалізацыі адносінаў.
Абама й Кастра ўдзельнічаюць у паседжаньні лідараў Паўночнай і Паўднёвай Амэрык. Кубінскі лідар прысутнічае на гэтым саміце ўпершыню.
Абодва палітыкі сустрэцца сёньня яшчэ раз у кулюарах саміту. Пасьля прыбыцьця ў Панаму, Абама й Кастра размаўлялі таксама па тэлефоне. Пра што – пакуль невядома.
Раней, падчас форуму грамадзянскай супольнасьці, які суправаджае Саміт Амэрык у Панаме, амэрыканскі прэзыдэнт сустрэўся з актывістамі кубінскай апазыцыі. Ён падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі нязьменна выступаюць у абарону правоў чалавека ў Лацінскай Амэрыцы.
Нагадаем, у сьнежні ЗША й Куба абвясьцілі аб намеры нармалізацыі дыпляматычных адносінаў. Учора адбылася гістарычная сустрэча кіраўнікоў дыпляматыі абедзьвюх краінаў.
Сустрэча Барака Абамы й Рауля Кастра ў Панаме будзе першай гэткай падзеяй цягам апошняга паўстагодзьдзя, то бок з моманту калі Куба й ЗША парвалі дыпляматычныя адносіны.
аз