Брэгавіч ня выступіць у Польшчы, бо выступіў у Севастопалі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.04.2015 17:54
                    
                                 
                
                
                    У заяве арганізатары “Life Festival” напісалі, што ня могуць даць пляцоўку “артысту, які выступіў на акупаванай Расеяй зямлі”.
                
                
                    
                         wikipedia
wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Арганізатары мерапрыемства “Life Festival”, які плянаваўся ў горадзе Асьвенцім на поўдні Польшчы, адмянілі канцэрт вядомага музыканта й кампазытара Горана Брэгавіча. Фэстываль меў прайсьці ў чэрвені. 
Прычына адмены канцэрта Брэгавіча – гэта яго выступленьне 26 сакавіка ў Севастопалі. У заяве арганізатары “Life Festival” напісалі, што ня могуць даць пляцоўку “артысту, які выступіў на акупаванай Расеяй зямлі”, паведамляе Польскае агенцтва друку РАР.   
Падчас выступленьня ў Севастопалі Горан Брэгавіч сказаў, што жыхары былой Югаславіі заўсёды адчувалі прыхільнасьць адносна Расеі й яе падтрымку. Ён таксама заявіў, што не баіцца адмены яго канцэртаў у Эўропе.   
вс