Украіна забараніла прапаганду камунізму й фашызму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.04.2015 16:30
                    
                                 
                
                
                    Адпаведны закон прыняла Вярхоўная Рада. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб асуджэньні камуністычнага й фашысцкага таталітарных рэжымаў, забараніла іх прапаганду 
й сымболіку.
Уся сымболіка, прапаганда камунізму й нацызму, каштоўнасьцей гэтых палітычных плыняў, а таксама любая дзейнасьць камуністычных і фашысцкіх груповак на тэрыторыі Ўкраіны забараняюцца.
Сёньня Вярхоўная Рада прыняла таксама закон аб прававым статусе і ўшанаваньні памяці ўдзельнікаў барацьбы за незалежнасьць у ХХ стагодзьдзі, які прызнае такімі ўсе арганізацыі, якія змагаліся за незалежнасьць Украіны, у тым ліку Ўкраінскую паўстанцкую армію.
Таксама Рада зацьвердзіла 8 траўня Днём памяці й прымірэньня ў гонар усіх ахвяр Другой сусьветнай вайны, ды пакінула 9 траўня Днём перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне.
вс