У ПАР правялі рэвалюцыйную перасадку пэніса (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.03.2015 18:33
Орган быў ампутаваны з-за заражэньня, атрыманага ў выніку абраду абразаньня.
foto: wikipedia
Брыгада хірургаў з Паўднёвай Афрыкі правяла рэвалюцыйную апэрацыю па перасадцы пэніса.
9-гадзінную апэрацыю 21-гадоваму маладому чалавеку правялі спэцыялісты з унівэрсытэта й шпіталя "Тыгербэрг" у Кейптаўне.
Брыгаду мэдыкаў узначальваў прафэсар Андрэ ван дэр Мэрвэ, загадчык уралягічным аддзяленьнем унівэрсытэцкай клінікі. Яму дапамагалі прафэсар Франк Грэвэ, кіраўнік аддзяленьня плястычнай рэканструктыўнай хірургіі, а таксама прафэсар Рафік Муса й іншыя спэцыялісты.
Орган быў ампутаваны тры гады таму з-за заражэньня, атрыманага ў выніку абраду абразаньня.
Апэрацыя па перасадцы прайшла ў сьнежні.
Імя пацыента трымаецца ў сакрэце.
Унівэрсытэт паведаміў, што пацыент цалкам акрыяў пасьля апэрацыі, усе функцыі, уключаючы мачаспусканьне й рэпрадуктыўныя магчымасьці, аднавіліся.
фота мае ілюстрацыйны характар
паводле ввс/вс