Logo Polskiego Radia
Print

Улады зноў узяліся за Анжаліку Борыс

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.03.2015 17:13
  • Борыс.mp3
Сёньня яе выклікалі ў гарадзенскае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнага кантролю па справе 8-месячнай даўніны.

/

Дзеячка польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі Анжаліка Борыс зноў трапіла ў поле зроку ўладаў. Сёньня яе выклікалі ў гарадзенскае ўпраўленьне Камітэту дзяржаўнага кантролю.

У Камітэце дзяржкантролю Анжаліцы Борыс паведамілі, што крымінальная справа супраць яе ня будзе заведзеная, бо няма падставаў, але штомесяц яна будзе прымушаная зьяўляцца ў гарадзенскае ўпраўленьне для размовы. Анжаліка Борыс сказала нам, што яна пастаўлена на гэтак званы “прэвентыўны ўлік”.

Мы запыталі ў Анжалікі Борыс, якая прычына таго, што яе выклікалі ў КДК? Дзеячка нагадала справу, якая мела месца ў верасьні мінулага году, калі яе затрымалі на польска-беларускай мяжы.

У іншага дзеяча непрызнавага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Андрэя Пачобута мы запыталі, чаму чыноўнікі зноў вярнуліся да справы апальнага СПБ? Пачобут кажа, што ціск ніколі не спыняўся, а цяпер, магчыма, узмоцніцца, бо набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары.

Анжаліка Борыс зьвяртае ўвагу таксама на пэўную дату, якая зьяўляецца сымбалічнай: 10 гадоў таму яна была выбраная на пасаду старшыні Саюзу палякаў Беларусі. Вельмі хутка пачаліся недаразуменьні зь беларускімі ўладамі, і ў выніку СПБ падзяліўся: на праўладны й непрызнаваны ўладамі.

Цяпер апальны Саюз палякаў Беларусі ўзначальвае Мечыслаў Яськевіч, а Анжаліка Борыс зьяўляецца старшынёй Галоўнай рады СПБ.

Валеры Саўко

поўная вэрсія матэрыялу, у тым ліку выказваньні А.Борыс і А.Пачобута, у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт