Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прайшла імша за ўпакой душы Нямцова

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.03.2015 18:00
Набажэнства прайшло па ініцыятыве польскіх журналістаў.

У суботу ў касьцёле сьвятога Андрэя Баболі ў Варшаве была адпраўлена імша за ўпакой душы застрэленага на мінулым тыдні ў Маскве Барыса Нямцова.

Набажэнства прайшло па ініцыятыве польскіх журналістаў, у тым ліку Марыі Пшэломец – вядучай праграмы „Студыя Ўсход” („Studio Wschód”) на грамадзкім інфармацыйным канале TVP Info.

„Тыя, хто яго ведаў, лічаць, што трэба казаць аб яго сьмерці, але варта таксама супольна маліцца за яго душу”, - адзначыла польская журналістка.

Паводле яе, набажэнства - гэта больш шырокі кантэкст, ня толькі рэлігійны: гэта голас, які напамінае, што ў Расеі адбываецца нешта вельмі дрэннае.

Барыс Нямцоў быў актыўным дзеячам расейскай апазыцыі. Ён быў застрэлены ў ноч на 28-га лютага ў цэнтры Масквы.

У суботу ФСБ паведаміла пра затрыманьне двух мужчынаў чачэнскай нацыянальнасьці, якія падазраюцца ў забойстве палітыка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт