Logo Polskiego Radia
Print

Украіна працягвае мабілізацыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2015 16:37
Мабілізацыя зьвязана з надалей напружанай сытуацыяй у Данбасе.
EPA/ROMAN PILIPEY

Украінскае Міністэрства абароны паведаміла, што першы этап мабілізацыі рэалізаваны ў 90%. Такім чынам ведамства абвяргае чуткі аб масавых уцёках прызыўнікоў ад службы ў войску.

Першы этап чацьвёртай хвалі мабілізацыі пачаўся 20 студзеня й быў амаль цалкам рэалізаваны. Агулам у гэтым годзе ва ўкраінскую армію будуць прызваныя 200 тысяч чалавек.

Украіна не адмаўляецца ад прызыву, паколькі ва ўсходняй частцы краіны, нягледзячы на цяперашні рэжым спыненьня агню, па-ранейшаму сытуацыя вельмі напружаная. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра ваколіцу Дэбальцава, аэрапорта Данецка, а таксама Марыупаля.

Учора прэзыдэнт Пётр Парашэнка заявіў, што ўкраінцы ўжо завершылі вывад цяжкай ваеннай тэхнікі з раёна фронту. Аднак гэтую інфармацю пакуль не пацьвярджаюць незалежныя назіральнікамі ад АБСЭ, а нават Міністэрства абароны Ўкраіны й Рада нацыянальнай бясьпекі й абароны.

У сваю чаргу сэпаратысты кажуць, што яны ўвесь час выводзяць цяжкую ваенную тэхніку. Аднак, паводле ўкраінскага боку, гэта проста перагрупіроўка войскаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт