Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня - Сусьветны дзень спаньня ў грамадзкіх месцах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.02.2015 14:07
Што толькі людзі ня выдумаюць, каб хоць крышку драмануць!
(fot. sxc.hu)(fot. sxc.hu)

Сёньня, 26 лютага, адзначаецца Сусьветны дзень спаньня ў грамадзкіх месцах. Што толькі людзі ня выдумаюць, каб хоць крышку драмануць! Кожнаму здаралася прыснуць у аўтобусе, кінатэатры, на працы, на лекцыі альбо падчас нецікавай сустрэчы. Сёньня ж кожны, хто драмане ў грамадзкіх месцах, будзе апраўданы!
Дарэчы, лекары зазначаюць, што кароткачасовы сон на працягу дня прыносіць выключна пазытыўныя эфэкты, бо дазваляе мозгу зрэгенеравацца. Дакладна невядома, хто быў ініцыятарам адзначэньня гэтага дня. А як яго адзначыць? Зразумела, драмануць у грамадзкім месцы. Сёньняшні дзень – не адзіны, прасьвечаны спаньню на працягу дня: 12 сакавіка адзначаецца Сусьветны дзень спаньня на працы.

вс

tags: сон
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт