Эўразона адобрыла рэформы Грэцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        24.02.2015 17:15
                    
                                 
                
                
                    Плян падтрымкі Грэцыі прадоўжаны на 4 месяцы.
                
                
                    
                         foto: forbes.pl
 foto: forbes.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Міністры фінансаў эўразоны пагадзіліся на 4 месяцы прадоўжыць плян падтрымкі для Грэцыі. Эўрагрупа адобрыла плян рэформаў, прапанаваны урадам у Атэнах.
Цяпер кожная краіна індывідуальна можа пачаць працэдуру адабрэньня праграмы па падтрымцы Грэцыі. У некаторых дзяржавах гэтую праграму павінен прыняць парлямэнт.
Міністры фінансаў эўразоны заклікаюць Грэцыю пасьлядоўна пашыраць рэформы й карыстацца кансультацыямі з інстытутамі і ўстановамі ЭЗ.
яс