Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя дасягнула пагадненьня з эўразонай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2015 15:10
Краіна не пазьбегне чарговых рэформаў.

Прэм'ер-міністар Грэцыі пераконвае сваіх суайчыннікаў, што ўчарашняе пагадненьне па праграме дапамогі закрывае справу пакету жорсткай эканоміі, на які згадзіліся папярэднія ўлады краіны.

Пагадненьне „анулюе ранейшыя абавязацельствы па ашчаднасьцях”, сказаў прэм’ер Алексіс Цыпрас - кіраўнік лева-нацыянальнай кааліцыі, якая менш за месяц правіць у Атэнах.

У сваёй прамове, якая транслявалася па тэлебачаньні, Цыпрас папярэдзіў, што пагадненьне з Брусэлям не азначае канца праблем, і што грамадзтва чакаюць далейшыя эканамічныя абмежаваньні.

У адпаведнасьці з пагадненьнем, заключаным з краінамі эўразоны, праграма дапамогі для Грэцыі будзе прадоўжана на чатыры месяцы. Аднак для атрыманьня фінансавай падтрымкі Атэны павінны ажыцьцявіць чарговыя рэформы.

Грэцыя згадзілася, між іншым, на ўвядзеньне канкрэтных рэформаў, датычных, у прыватнасьці, барацьбы з карупцыяй і ўхіленьня ад выплаты падаткаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт