Logo Polskiego Radia
Print

Расейская прапаганда хоча завалодаць Эўропай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.02.2015 12:52
Расейскае інфармагенцтва „Спутнік” запусьціла інфармацыйны партал на польскай мове.

Расейскія СМІ павялічваюць сваю прысутнасьць у Эўропе. У Польшчы можна слухаць радыё „Спутнік”. З пятніцы дзейнічае таксама інфармацыйны партал на польскай мове.

У сваю чаргу Латвія, якая ў цяперашні час ачольвае працу супольнасьці, лічыць, што ЭЗ павінен больш эфэктыўна змагацца з расейскай прапагандай. Краіна настойвае на стварэньне агульнаэўрапейскага расейскамоўнага тэлеканалу, а таксама пашырэньне супрацы эўрапейскіх грамадзкіх СМІ ў гэтым пытаньні.

Дарадца міністра замежных спраў Латвіі Віктарс Макараўс кажа, што расейскамоўныя СМІ распаўсюджваюць прапаганду Крамля.

„Яны вельмі добра падрыхтаваныя: хлусяць, маніпулююць чалавечымі эмоцыямі, каб распаўсюджваць свой пункт гледжаньня. СМІ, якія дзейнічаюць па загадзе Крамля, гэта магутная машына, якая карыстаецца велізарнымі сродкамі. Таму я лічу, што краіны ЭЗ павінны аб'яднаць свае сілы”, - кажа дарадца кіраўнікa МЗС Латвіі.

Тым часам некаторыя краіны Заходняй Эўропы скептычна ставяцца да гэтай прапановы. Пакуль што было вырашана, што на пачатку траўня кіраўнік эўразьвязаўскай дыпляматыі прадставіць стратэгію барацьбы з расейскай прапагандай.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт