CBOS: Палякі баяцца канфлікту ва Ўкраіне
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2015 15:05
62% апытаных лічаць, што краіна не павінна ангажавацца ў фінансавую дапамогу Ўкраіне.
Тры чвэрці палякаў баіцца, што канфлікт ва Ўкраіне стане пагражаць бясьпецы Польшчы. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі.
Паводле 67% апытаных, канфлікт зьяўляецца пагрозай для Эўропы, а 55% баяцца, што ён можа парушыць палітычны парадак у сьвеце.
56% рэспандэнтаў заяўляе, што Польшча павінна падтрымліваць Украіну ў супрацы зь іншымі краінамі Эўрапейскага Зьвязу. 33% пераконваюць, што польская дзяржава не павінна ўмешвацца ў падзеі ва Ўкраіне, а 6% - што Польшча асабліва абавязаная ў падтрымцы суседа.
Аднак 62% апытаных палякаў лічаць, што краіна не павінна ангажавацца ў фінансавую дапамогу Ўкраіне. У той час 31% заявіў, што Польшча такую дапамогу Ўкраіне прадаставіць павінна.
Рэспандэнты нэгатыўна ацанілі прапанову выдзяленьня Ўкраіне 100 мільёнаў крэдыту. Нагадаем, гэта падчас візыту ў Кіеве запрапанавала прэм’ер Эва Копач.
Паводле 41% удзельнікаў апытаньня, гэта для Польшчы празьмерны фінансавы цяжар. 22% заявілі, што наша краіна не павінна падтрымліваць Украіну ў фінансавым пляне. 23% ацанілі прапанову Эвы Копач адэкватнай, а 5% - занадта сьціплай.
аз