Logo Polskiego Radia
Print

У Менску за суткі 30 чалавек атрымалі траўмы з-за галалёду

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2015 10:21
Зь якіх 13 былі шпіталізаваныя.

За апошнія суткі ў Менску галалёдныя траўмы атрымалі 30 чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў БелаПАН галоўны спэцыяліст аддзелу прававой працы й арганізацыі мэдыцынскай абароны пры надзвычайных сытуацыях камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Мікалай Тукала.

Паводле яго слоў, у студзені пік галалёдных траўмаў прыпаў на 13 студзеня, калі да мэдыкаў зьвярнуліся 64 чалавекі, зь якіх 13 былі шпіталізаваныя.

Як прагназуюць сыноптыкі, галалёдзіца ў бліжэйшыя суткі захаваецца. 26 студзеня краіна будзе знаходзіцца ў вобласьці падвышанага атмасфэрнага ціску, сфармаванага ў вільготнай паветранай масе. Месцамі чакаецца кароткачасовы сьнег, мокры сьнег, туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы 0 — мінус 7 градусаў, пры праясьненьнях да мінус 9 градусаў, удзень у астноўным 0 — мінус 5 градусаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт