Латушка прадставіць РБ на маршы ў Парыжы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.01.2015 16:18
                    
                                 
                
                
                    Амбасадар Павал Латушка прадставіць Беларусь на маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Францыі.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Беларусь таксама будзе прадстаўлена на маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Францыі, які заўтра пройдзе ў Парыжы. «Беларусь рашуча й пасьлядоўна асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах. Наша краіна будзе прадстаўлена на маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў, які пройдзе ў Парыжы 11 студзеня, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам», —паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітрый Мірончык.
У выніку тэрактаў у Францыі за трое сутак ад рук ісламскіх экстрэмістаў загінулі 17 чалавек: 10 супрацоўнікаў сатырычнай газеты Charlie Hebdo, чатыры закладнікі ў парыскай краме кашэрных прадуктаў, а таксама трое паліцэйскіх. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі раненьні.
Некаторыя кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў ды многія палітыкі пацьвердзілі свой удзел у маршы памяці ахвяр тэрактаў у Парыжы ў нядзелю. Сярод іх, у прыватнасьці, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль, брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмэран, кіраўнік урада Іспаніі Марыяна Рахой, старшыня Эўрапарлямэнта Марцін Шульц, кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні, прэм'ер-міністры Італіі, Бэльгіі й Фінляндыі. Польшчу будзе прадстаўляць прэм’ер-міністар Эва Копач.
паводле белта/вс