Logo Polskiego Radia
Print

ЗША патрабуюць выдачы Романа Паляньскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2015 15:44
Амэрыканскі бок накіраваў у Польшчу запыт па справе вядомага рэжысэра.
Режисер Роман ПолянськийРежисер Роман Полянськийpixabay

Амэрыканскае правасудзьдзе ў чарговы раз нагадала палякам пра Романа Паляньскага. Польскі бок атрымаў запыт аб выдачы вядомага кінарэжысэра ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Прэс-сакратар Генэральнага пракурора Матэуш Мартынюк адзначыў, што справу пераняла Кракаўская пракуратура, якая ў сувязі з запытам амэрыканскага боку, захоча дапытаць Романа Паляньскага.

У 1977 годзе Роман Паляньскі быў абвінавачаны ў згвалтаваньні 13-гадовай дзяўчыны. У рамках пагадненьня з судзьдзёй рэжысэр прызнаў сваю віну па адным з абвінавачваньняў і ў якасьці пакараньня правёў 42 дні пад псыхіятрычным наглядам. Але, калі ён даведаўся, што судзьдзя намерваецца адмовіцца ад заключанага раней пагадненьня, што для яго магло азначаць турэмнае зьняволеньне, Паляньскі зьехаў з ЗША ў Францыю. З тых часоў, амэрыканскія ўлады разглядаюць яго як ўцекача ад правасудзьдзя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт