Сто дзён ўрада Эвы Копач
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.01.2015 13:44
Польскія палітыкі камэнтуюць першыя месяцы новага ўрада.
wikimedia
Паводле словаў аднаго зь міністраў Анджэя Галіцкага, у сераду ўрад зьбіраецца паказаць, колькі было зробленай з агучанай праграмы дзеяньняў.
У сваю чаргу прадстаўнікі апазыцыйнай партыі Права й справядлівасьць заяўляюць, што "стодзёнка" ўрада Эвы Копач – гэта суцэльная паласа няўдач. Маўляў, урад ігнаруе ключавыя праблемы сёньняшняй Польшчы.
Прадстаўнік Польскай сялянскай парыі Адам Струзік заявіў, што ўрад Эвы Копач стаў "добрай заменай" кабінэта Дональда Туска. За першыя сто дзён на рахунак ўрада можна запісаць 2 вялікія дасягненьні. Гэта распрацоўка бюджэту на 2015 год, якая блізіцца да завяршэньня, і завяршэньне перамоваў з Эўрапейскай камісіяй на тэму дапаможных фондаў ЭЗ.
Палітоляг Томаш Налэнч заявіў, што памыліліся тыя, хто прадказваў паразу Эвы Копач. З сацыялягічных апытаньняў вынікае: новы прэм'ер мае больш высокі ўзровень даверу, чым папярэднік Дональд Туск.
7 студзеня адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя падвядзеньня вынікаў 100 дзён ураду Эвы Копач.
юл