Гішпанская прынцэса сядзе на лаву падсудных
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.12.2014 12:01
Упершыню ў гісторыі будуць судзіць чальца гішпанскай каралеўскай сям'і.
Гішпанская прынцэса Крысьціна сядзе на лаву падсудных. Суд на Маёрцы пакінуў у сіле абвінавачваньні супраць сястры караля Філіпа VI адносна падатковых злачынстваў.
Упершыню ў гісторыі будуць судзіць чальца гішпанскай каралеўскай сям'і.
Пракуратура патрабуе апраўданьня прынцэсы. Паводле сьледчых, яна ня ведала аб злачынствах, якія ўчыніў ейны муж - Іньякі Ўрдангарын.
Нагадаем, муж прынцэсы Крысьціны абвінавачваецца ў растраце дзяржаўных сродкаў і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. За гэта яму паргажае да 19,5 гадоў у турме.
Усё ж ані прынцэса Крысьціна, ані ейны муж не прызнаюць сябе вінаватымі.
аз