Logo Polskiego Radia
Print

Расея абвясьціла аб закрыцьці праекту „Паўднёвы паток”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.12.2014 12:00
Гэта з-за таго, што Балгарыя дагэтуль не згадзілася на будаўніцтва трубы.
Photo: Wikimedia CommonsPhoto: Wikimedia Commonshttp://www.segodnya.ua/news/14335274.html

Расея ня можа ў цяперашніх умовах працягваць рэалізацыю праекта „Паўднёвы паток”. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Анкары пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Наўзамен будзе пабудаваны новы газаправод праз Чорнае мора ў напрамку Турцыі.

Пуцін адзначыў, што Балгарыя дагэтуль не дала дазволу на будаўніцтва, таму Расея ў гэтых умовах ня можа працягваць рэалізацыю праекта. „Усё, праект зачынены”, - паведаміў кіраўнік „Газпрoма” Аляксей Мілер.

Пры гэтым Масква мае намер пашырыць супрацоўніцтва ў нафтагазавай сфэры з Турцыяй. Яна хоча пабудаваць трубу такой жа магутнасьці, як „Паўднёвы паток”, праз Чорнае мора ў Турцыю.

Раней новы ўрад Балгарыі прыняў рашэньне прыпыніць рэалізацыю праекта на сваёй тэрыторыі. Італія таксама заявіла, што „Паўднёвы паток” больш не зьяўляецца для яе прыярытэтам. Пуцін адзначыў, што з-за свайго выбару Балгарыя недаатрымае сотні мільёнаў эўра ў год.

euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт