Logo Polskiego Radia
Print

У Вене праходзіць нарада краінаў-сябраў АПЭК

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2014 12:45
На сустрэчы абмяркоўваецца пытаньне аб'ёмаў здабычы нафты.
foto: http://www.netl.doe.gov/public domain

У Вене праходзіць нарада міністраў энэргетыкі дзяржаў, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (АПЭК). Асноўным пытаньнем нарады зьяўляецца магчымае скарачэньне аб'ёмаў здабычы нафты.

Стагнацыя ў Эўропе, запаволенне росту эканомікі ў Кітаі й павелічэньне здабычы сланцавай нафты ў ЗША прывялі да падзеньня цэнаў на нафту на 30%.

Чакаецца, што Іран і Вэнэсуэла будуць дамагацца скарачэньня аб'ёмаў здабычы.

На думку аналітыкаў, на фоне геапалітычных узрушэньняў эпоха стабільнай цаны вышэй за 100 даляраў за барэль скончылася.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт