ААН: іслямісты ўводзяць тэрор 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.11.2014 15:50
                    
                                 
                
                
                    ААН прадставіла даклад, заснаваны на паказаньнях 300 уцекачоў.
                
                
                    
                         fot. glowimages.com
fot. glowimages.com
                     
                
                
                
               
                
                         Фанатыкі „Іслямскай дзяржавы” зьдзяйсьняюць ваенныя злачынствы і ўводзяць тэрор на заваяваных тэрыторыях у Сырыі, заяўляе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў.
ААН прадставіла даклад, заснаваны на паказаньнях 300 сьведкаў- уцекачоў, якія зьбеглі з рэгіёнаў, кантраляваных радыкаламі.
Міжнародныя экспэрты паведамляюць, што радыкалы ажыцьцяўляюць на захопленых тэрыторыях варварскай правы, на аснове радыкальнай вэрсіі ісляму.
Між іншым, яны адразаюць рукі й ногі за курэньне цыгарэтаў або забіваюць жанчынаў-стаматолягаў, якія лечаць мужчын. Паводле відавочцаў, на тэрыторыі „Іслямскай дзяржавы” даходзіць да сыстэматычных забойстваў і згвалтаваньняў.
ААН сьцвярджае, што іслямісты зьдзейсьнілі шматлікія ваенныя злачынствы.
Сьведкі кажуць таксама, што радыкалы блякуюць пастаўкі прадуктаў харчаваньня на заваяваных тэрыторыях, вярбуюць дзяцей у свае шэрагі, а ад амэрыканскіх паветраных налётаў хаваюцца ў дамах мірных жыхароў.
Паводле іх, найбольш сур’ёзныя злачынствы фанатары зьдзяйсьняюць у дачыненьні да людзей, якія не зьяўляюцца вернікамі ісляму, то бок  языдаў і хрысьціянаў.
Нагадваем, ужо некалькі месяцаў іслямісты з арганізацыі „Іслямская дзяржава” пераймаюць кантроль над чарговымі рэгіёнамі ў Сырыі й Іраку, дзе яны ствараюць іслямскі халіфат.
аз