Logo Polskiego Radia
Print

„Вялікая дваццатка” раскрытыкавала Пуціна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2014 15:45
Барак Абама заявіў, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну пагражае ўсяму сьвету.
conversation.which.co.uk

Лідары самых багатых краін сьвету заклікаюць Расею спыніць падтрымку сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Падчас саміту „Вялікай дваццаткі” ў Брысбэне ў Аўстраліі, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ў сувязі зацягваньнем крызысу ва Ўкраіне, ЭЗ разглядае магчымасьць пашырэньня фінансавых санкцыяў супраць расейскіх грамадзян.

„Мы ў цяперашні час распрацоўваем сьпіс гэтых людзей”, - сказала Мэркель.

Старшыня Эўрапейскай рады Герман Ван Рампёй дадаў, што ЭЗ выкарыстае ўсе магчымыя сродкі, у тым ліку санкцый, „каб пакласьці канец крызысу”. Ён заявіў, што міністры замежных спраў Эўразьвязу сустрэнуцца 17 лістапада, каб абмеркаваць далейшыя крокі супольнасці па гэтым пытаньні.

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран заявіў, у сваю чаргу, што санкцыі супраць Расеі могуць быць пашыраны, калі сытуацыя ва Ўкраіне будзе пагаршацца.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну пагражае ўсяму сьвету.

Перад будынкам, дзе праходзіць сустрэча „Вялікай дваццаткі”, у падтрымку палітыкі Крамля дэманстравалі каля 30 чалавек, у асноўным расейскага й сэрбскага паходжаньня.

Яны прынесьлі з сабой сьцягі Савецкага Саюза й транспаранты з надпісам: „Пуцін, наш прэзыдэнт і валадар!”, а таксама партрэты расейскага лідара, стылізаваныя нa Іосіфа Сталіна.

Тым часам, Уладзімір Пуцін плянуе паскорыць свой выезд з Аўстраліі. Як сказаў супрацоўнік расейскага прэзыдэнта, Уладзімір Пуцін плянуе адмовіцца ад удзелу ў рабочай сэсіі саміту „Вялікай дваццаткі”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт