Logo Polskiego Radia
Print

Кальцавая дарога Аўгустава ўрэшце адкрытая

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2014 15:00
Інвэстыцыя каштавала 700 млн злотых.
wiki-Acubens

Пасьля больш чым 20 гадоў барацьбы й чаканьня сёньня прайшло ўрачыстае адкрыцьцё кальцавой дарогі Аўгустава.

Адкрыцьцё дарогі, пабудаванай за 700 млн злотых, прайшло з удзелам прадстаўнікоў польскіх уладаў.

Будаўніцтва дарогі ў абыход Аўгустава працягвалася з 90-х гадоў. Будаўнічыя працы пачаліся ў 2007 годзе, сустракаючы рашучы супраціў абаронцаў прыроды й аматараў маляўнічай даліны Распуды.

Пазьней маршрут дарогі памянялі такім чынам, каб яна не праходзіла праз прывабныя прыродныя тэрыторыі. Аднак нават новы маршрут не пазьбег крытыкі, на гэты раз з боку мясцовых фэрмэраў.

Даўжыня аўгустоўскай кальцавой дарогі склaдае больш за 36 км.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт