Беларускія ўлады ўзгадалі пра прыватны бізнэс
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.11.2014 08:00
                    
                                 
                
                
                    Яны абяцаюць падтрымліваць прыватнікаў, але толькі тых, хто займаецца вытворчасьцю.
                
                
                    
                         Lukashenko; photo - east news
Lukashenko; photo - east news
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас візыту на прадпрыемства «Протас», падчас якога ён пахваліўся, што ніколі не выступаў супраць прыватнай уласнасьці. Дадзенае прадпрыемства выпускае мэталяканструкцыі.
«Тым, хто стварае прадпрыемствы, вытворчасьць за ўласныя або за крэдытныя сродкі, будзе толькі падтрымка», - запэўніў беларускі кіраўнік, выступаючы перад працаўнікамі фірмы.
Аднак, Лукашэнка нагадаў, што мае асаблівае стаўленьне да прыватызацыі. Маўляў, у Беларусі няма такога правіла, прыватызаваць усё без разбору. Тут прыватніку прапануюцца толькі слабыя прадпрыемствы, і да таго не за бясцэнак. Лукашэнка падаў прыклад пасьпяховай прыватызацыі - гэта сельская гаспадарка, дзе амаль трэць калгасаў і саўгасаў прыватызаваныя. Улады зьбіраюцца працягваць дадзены працэс.
«Прыходзьце, адкрывайце любыя прадпрыемствы», заклікаў Лукашэнка. Разам з тым, гэта павінны быць прадпрыемствы, што займаюцца вытворчасьцю прадукцыі, а не спэкуляцыяй.
Паводле Белта