Гішпанская мэдсястра вылечылася ад ліхаманкі Эбола
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.10.2014 12:08
                    
                                 
                
                
                    Заўтра жанчына пройдзе паўторны аналіз, які выкажа ці можна лічыць яе здаровай.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Гішпанская мэдсястра, хутчэй за ўсё, вылечылася ад ліхаманкі Эбола. Найноўшыя абсьледаваньні не пацьвярджаюць наяўнасьці віруса ў ейным арганізме.
Тэрэза Рамэра знаходзіцца ў бальніцу з 6 кастрычніка. Яна была першым чалавекам, які заразіўся сьмяротным вірусам па-за Афрыкай. 
Мэдсястра павінна будзе прайсьці паўторны аналіз, і калі ён таксама будзе нэгатыўны, можна будзе лічыць яе цалкам здаровай.
Тэрэза Рамэра заразілася вірусам Эбола ў бальніцы ў Мадрыдзе.  Яна даглядала двух каталіцкіх місыянэраў, што захварэлі ліхаманкай Эбола ў Афрыцы. Абодва яны памерлі.
аз