Робэрт Тышкевіч спадзяецца на дэмакратычныя выбары ў Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.10.2014 10:54
                    
                                 
                
                
                    Польскі палітык адмовіўся ацэньваць стан беларускай апазыцыі перад кампаніяй.
                
                
                
                
               
                
                         
 
bialorus.pl
  Дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2015 годзе чакае Робэрт Тышкевіч. Старшыня камісіі замежных справаў польскага Сэйму спадзяецца, што выбары ня будуць праходзіць з рэпрэсіямі ў дачыненьні да апанэнтаў.
„Мы хацелі б, каб выбарчая кампанія была неабмежаваная, каб усе кандыдаты маглі свабодна прэзэнтаваць свае праграмы. Гэта для нас вельмі важна. Іншая рэч - гэта спосаб арганізацыі апазыцыі, як яна падрыхтуецца да гэтых выбараў. Але тут я нічога не хачу камэнтаваць (…) Гэта павінна быць выключна рашэньнем беларускіх палітыкаў - якім чынам яны будуць рыхтавацца да прэзыдэнцкіх выбараў, якой стратэгіяй будуць карыстацца”, – падкрэсьліў Робэрт Тышкевіч.
Нагадаем, беларуская апазыцыя пакуль абмежавалася заявамі пра жаданьне абраць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары.
racyja.com/аз