Logo Polskiego Radia
Print

Газпром не пацьвярджае скарачэньня паставак газу ў Славаччыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2014 16:29
Робэрт Фіца паведаміў, што яго краіна не адмовіцца ад паставак газу ва Ўкраіну.
Photo: Wikimedia CommonsPhoto: Wikimedia Commonshttp://www.segodnya.ua/news/14335274.html

Паводле канцэрну „Газпром”, пастаўкі газу ў Славаччыну адбываюцца ў адпаведнасьці з дамовамі.

Нагадваем, учора славацкі прэм'ер-міністар Робэрт Фіца заявіў, што пастаўкі прыроднага газу з Расеі скараціліся на палову.

У сваю чаргу, сёньня пра тое, што „Газпром” выконвае пагадненьні, запэўніў прэс-сакратар расейскага канцэрну. Сяргей Купрыянаў сьцьвярджае, што пастаўкі „блакітнага паліва” ў Славаччыну на працягу апошніх 10 дзён знаходзяцца на тым жа ўзроўні. Ён дадаў, што кожны дзень газаправод „Вояны-Ужгарад” пастаўляе 48 мільёнаў кубамэтраў расейскага газу.

Гэта супярэчыць учарашнім заявам прэм'ер-міністра Славаччыны, які скардзіўся, што газ стаў прадметам палітычнай гульні.

Робэрт Фіца дадаў, што яго краіна не адмовіцца ад паставак газу ва Ўкраіну пры дапамозе рэвэрснага трубаправода.

Робэрт Фіца паведаміў таксам, што славацкія экспэрты пачалі перамовы з расейскім бокам. „Калі яны не дадауць вынікаў, неабходна будзе вырашаць пытаньне на ўзроўні ЭЗ”, - папярэдзіў прэм'ер-міністар Славаччыны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт