Logo Polskiego Radia
Print

Завяршаецца працэс Караджыча

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.09.2014 16:25
Сёньня першы дзень заключных прамоў у працэсе былога лідара басьнійскіх сэрбаў.
Srebrenica wall of victims' names: photo - wikipediaSrebrenica wall of victims' names: photo - wikipedia

Радаван Караджыч абвінавачваецца па 11 артыкулах, у тым ліку ў генацыдзе ды кіраваньні масавымі забойствамі пад Срэбрэніцай.

Пракурор Алян Т’еге заявіў сёньня, што Караджыч заклікаў да гістарычнага рэваншызму ды хваліўся экстэрмінацыяй іншых нясэрбскіх народаў. Паказаньні сьведак і сабраныя доказы сьведчаць пра тое, што ён быў ініцыятарам этнічных чыстак.

Абвінавачаны выступіць з апошнім словам у сераду. Гэта будзе для аго апошні шанец на абарону. Адвакат Караджыча заявіў, што той адрынае ўсе абвінавачаньні ў тым, што ён ініцыяваў і кіраваў масавымі забойствамі ў Срэбрэніцы.

У гэтым горадзе сэрбскія войскі забілі амаль 8 тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў. У сваю абарону Караджыч заявіў, што гэтыя падзеі вырэжысэравалі ягоныя ворагі – мусульмане.

Чакаецца, што прысуд будзе абвешчаны прыканцы наступнага года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт