Logo Polskiego Radia
Print

Полька стала камісарам ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.09.2014 14:02
Эльжбэта Бянькоўска будзе адказваць за прамысловасьць, прадпрымальніцтва, малы й сярэдні бізнэс.
Фота: mrr.gov.pl.Фота: mrr.gov.pl.PAP

Фота:
Фота: mrr.gov.pl.

- Гэта каманда пераможцаў, - так пра новы склад Эўрапейскай камісіі сказаў яе кіраўнік Жан-Клёд Юнкер. Сёньня ў Брусэлі ён назваў прозьвішчы новых камісараў і прадставіў іх паўнамоцтвы.

Калі склад камісіі адобрыць Эўрапарлямэнт, ворган выканаўчай улады Эўразьвязу пачне працу з 1 лістапада. Тэрмін паўнамоцтваў Эўракамісіі закончыцца ў 2019 годзе.

У новай камісіі будуць засядаць пяць былых прэм'ер-міністраў, чатыры віцэ-прэм'еры, 19 былых міністраў, 7 экс-камісараў і 8 былых дэпутатаў Эўрапарлямэнта.

Полька Эльжбэта Бянькоўска стала камісарам па справах унутранага рынку, прамысловасьці, прадпрымальніцтва й малога ды сярэдняга бізнэсу.

Структура новай камісіі была зьменена ў параўнаньні зь цяперашняй. Напрыклад, фінансавыя паслугі былі вылучаныя з паўнамоцтваў камісара па ўнутраным рынку. Замест гэтага ён будзе дадаткова адказваць за прамысловасьць і справы малога й сярэдняга бізнэсу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт