Польшча зачыняе Генконсульства ў Севастопалі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2014 16:26
                    
                                 
                
                
                    Задачы ўстановы пяройме Генконсульства ў Адэсе.
                
                
                    
                         Katarzyn Stępień
Katarzyn Stępień
                     
                
                
                
               
                
                          30 верасьня сваю працу закончыць Генэральнае консульства ў Севастопалі. Яго задачы пяройме Генконсульства ў Адэсе, паведаміла МЗС Польшчы.
Ліквідацыя ўстановы праходзіць у адпаведнасьці з рашэньнем №77 міністра замежных спраў.
Аўтаномная Рэспубліка Крым, якая складала консульскую акругу Генконсульства ў Севастопалі, была са згодай украінскіх уладаў далучана да консульскай акругі Генэральнага консульства РП у Адэсе - тэрытарыяльна кампэтэнтнага ў адносінах да Крыму.
Генэральнае консульства Польшчы ў Севастопалі было адкрытае ў красавіку 2011 году, стаўшы адной з польскіх дыпляматычных і консульскіх устаноў ва Ўкраіне.
Як гаворыцца ў заяве МЗС, вясной гэтага году Расея зьдзейсьніла незаконную з пункту гледжаньня міжнароднага права анэксію Крыму, а Ўкраіна страціла рэальную магчымасьць трымаць уладу ў вобласьці.
У сувязі з доўгатэрміновай няздольнасьцю выконваньня місіі ў  рамках украінскай дзяржавы было прынятае рашэньне аб перакрыцьці ўстановы, інфармуе Міністэрства замежных спраў.
аз