Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія: МУС просіць дапамогі ў імамаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2014 16:31
Гішпанскія праваахоўныя органы хочуць наладзіць пастаяннае супрацоўніцтва зь імі.
Фота: dw.deФота: dw.de

Фота:
Фота: dw.de

Гішпанскае МУС зьвярнулася з просьбай да імамаў, каб яны дапамаглі ў барацьбе з радыкальным іслямізмам.

Ведамства распрацоўвае плян па супрацьдзеяньні разьвіцьця джыхадызма ў Гішпаніі. Чыноўнікі хочуць, каб імамы, якія праводзяць малітвы ў мячэцях, пераконвалі маладых мусульманаў не падтрымліваць радыкальнага ісляму.

На працягу многіх гадоў мячэці ў Гішпаніі былі месцамі вярбоўкі добраахвотнікаў да радыкальных іслямскіх арганізацый.

Цяпер гэтую функцыю часткова пераняў інтэрнэт, але мячэці па-ранейшаму зьяўляюцца найбольш важнымі месцамі сустрэчаў вернікаў ісляму.

Аднак ня ўсе імамы падтрымліваюць джыхад. Здаралася, што некаторыя зь іх самі паведамлялі паліцыі аб радыкалізацыі поглядаў сваіх вернікаў.

Зараз праваахоўныя органы хочуць наладзіць пастаяннае супрацоўніцтва зь імі.

У Гішпаніі пражывае больш за мільён мусульманаў. З пачатку года пракуратура ліквідавала 4 тэрарыстычныя арганізацыі, якія займаліся вярбоўкай джыхадыстаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт