Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: сэпаратысты крадуць целы ахвяр зьбітага самалёту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.07.2014 14:46
Афіцыйны Кіеў заяўляе, што так сэпаратысты хочуць зьнішчыць доказы.
Пассажирский самолет Малазийских авиалиний, сбитый в Донецкой областиПассажирский самолет Малазийских авиалиний, сбитый в Донецкой областиФото:PAP/EPA/ALYONA ZYKINA/Источник: tvp.info

Учора ўвечары яны выкралі целы 38 ахвяр катастрофы. Ратаўнікі ды экспэрты кажуць, што іх працу абмяжоўваюць баявікі.

Так, група 20 узброеных тэрарыстаў пагражала ратаўнікам, якія працуюць на месцы катастрофы. Знойдзеныя целы загінулых накіравалі ў Харкаў, аднак сэпаратысты перахапілі іх, пагражаючы зброяй, ды завезьлі ў Данецк.

Украінскі ўрад заявіў, што сэпаратысты плянуюць перавесьці ў Расею таксама аскепкі лайнэра. Рада міністраў Украіны заявіла, што кіраваныя з Масквы тэрарысты перашкаджаюць праваахоўным органам пачаць сьледзтва.

Данецкія сэпаратысты не пагаджаюцца таксама на прыезд замежных экспэртаў на месца катастрофы. Так, учора на месцы катастрофы знаходзіліся экспэрты АБСЭ. Сэпаратысты моцна абмяжоўвалі іх працу. Раён аварыі – 25 км2, экспэртаў пусьцілі на скравак зямлі плошчай 200 м2. Афіцыйны Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць змусіць Расею забраць сваіх тэрарыстаў. Ва Ўкраіну прыбылі ўжо экспэрты з Малайзіі ды амэрыканскага ФБР.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт