Новае жыцьцё дамоў — Street Art Doping
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
03.07.2014 17:25
Варшаўскія будынкі атрымаюць новае жыцьцё дзякуючы шостаму выданьню Street Art Doping.
У межах акцыі на сьценах старых дамоў польскай сталіцы зьявіцца мастацкі росьпіс. Аздабленьнем зоймуцца знакамітыя і вядомыя мастакі з-за мяжы. Ім будуць адведзеныя пяць будынкаў у горадзе.
У прыватнасьці, у Варшаву прыедзе амэрыканскі дызайнэра па псэўданіме Cyrcle. У сваіх творах ён уздымае праблемы чалавечага існаваньня ў сучасным сьвеце, чэрпае натхненьне са старажытнасьці, а яго працы выдатна ўпісваюцца ў архітэктуру сучасных гарадоў. Польскую сталіцу таксама наведае мастак з Кэйптаўну, DaLeast, які ў сваіх фрэсках спрабуе выпукліць кожную дэталь. Натхненьнем для яго зьяўляецца жывёльны сьвет.
Street Art Doping стартуе заўтра. Апроч росьпісу сьцен арганізатары абяцаюць суправаджальныя музычныя мерапрыемствы і міні-выставы.
эб