Logo Polskiego Radia
Print

Польскія жаўнеры дапамагаюць ахвярам паводкі ў Босніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2014 17:24
У рэгіёне горада Добай палякі змагаюцца з наступствамі паводкі з 15 траўня.
Int

Польскія жаўнеры дапамагаюць пацярпелым у Босьніі. Польскі вайсковы кантынгент зьяўляецца часткай міратворчай місіі Эўразьвязу – ЭўраСілаў (EUFOR).

Кіраўнік групы па сувязях і назіраньні ЭўраСілаў, маёр Томаш Касіньскі паведаміў, што ў горадзе Добай ліквідацуюцца наступствы паводкі. Паводка разбурыла большасьць дамоў.

Затопленыя таксама большасьць важных офісаў і паліцэйскія ўчасткі. У горадзе не хапае пітной вады. Амаль усе пад’язныя дарогі пашкоджаныя ў выніку апоўзьняў.

Польскія жаўнеры займаюцца разьмеркаваньнем гуманітарнай дапамогі ды праводзяць маніторынг стану дарогаў.

Польскія жаўнеры змагаюцца з наступствамі паводкі ў Босьніі з 15 траўня. У рэгіёне горада Добай упала 95 літраў дажджу на квадратны мэтр. Зь берагоў выступілі ўсе мясцовыя рэкі. Былі затопленыя больш за 600 дамоў. 1,5 тысячы гектараў ворных земляў былі залітыя вадой.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт