Logo Polskiego Radia
Print

Хосьні Мубарак прысуджаны да 3 гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.05.2014 12:11
Разам зь ім да 4 гадоў былі прысуджаныя двое яго сыноў.

photo
photo - EPA

Хосьні Мубарак прысуджаны да трох гадоў турэмнага зьняволеньня за растрату дзяржаўнай маёмасьці. Апрача былога прэзыдэнта Эгіпту па тых жа абвінавачваньнях суд прысудзіў да чатырох гадоў турмы двух яго сыноў. Усе трое былі асуджаныя за крадзеж каля 43 мільёнаў даляраў.

Сёньняшні прысуд выдадзены ў адным з двух працэсаў, узбуджаных супраць Хосьні Мубарака.

У мінулым годзе, пасьля працяглага арышту 86-гадовы Мубарак быў выпушчаны на волю й знаходзіўся ў шпіталі. Цяпер, верагодна, ён вернецца за краты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт