Logo Polskiego Radia
Print

Прадоўжыць дзейнасьць бартавых самапісцаў...

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2014 16:12
Прапануе Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (EASA).

Эўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бясьпекі (EASA) прапануе, каб бартавыя самапісцы самалётаў даўжэй перадавалі радыёсыгнал, які дазваляе вызначыць знаходжаньне самалёта, што трапіў у авіякатастрофу, напрыклад, упаў у мора.

Агенцтва выступіла з заявай, у якой заклікае, каб бартавыя самапісцы перадавалі сыгнал не 30 дзён як цяпер, а 90.

Такія самапісцы, паводле адмыслоўцаў, павінны быць устаноўленыя ў першую чаргу на буйных транскантынэнтальных ляйнэрах. Ініцыятары заявы падкрэсьліваюць, што гэта дапамагло б у пошуках абломкаў самалёта ў выпадку трагедыі.

Заява Эўрапейскага агенцтва авіяцыйнай бясьпекі зьвязаная са зьнікненьнем малайзійскага Боінга-777, на борце якога знаходзіліся 239 пасажыраў і чальцоў экіпажа. Самалёт прапаў 8 сакавіка.

Больш за дзесяць дзён таму ў Індыйскім акіяне быў зафіксаваны апошні сыгнал бартавых самапісцаў гэтага самалёта, але абломкаў машыны не ўдалося знайсьці. Зараз сыгнал не прымаецца, паколькі прайшло больш за 30 дзён і самапісцы спынілі актыўнасьць.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт