Польскія мытнікі арыштавалі кантрабанду гераіну на 30 млн даляраў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.04.2014 17:17
Гэта самая вялікая кантрабанда, выяўленая мытнікамі на працягу апошніх 7 гадоў.
Фота: PAP
Фота: PAP
Мытнікі з КПП у Мэдыцы на мяжы з Украінай затрымалі груз 150 кг гераіну.
Гэта адна з найбуйнейшых спробаў кантрабанды наркотыку ў Эўропе. Рынкавы кошт канфіскаванага гераіну складае каля 30 мільёнаў даляраў.
Мытнікі выявілі гераін у грузавіку на замежных нумарах, які спрабаваў уехаць на тэрыторыю Польшчы. Наркотыкі былі схаваныя ў 300 чорных, плястыкавых пакетах, разьмешчаных у падлозе прычэпа.
Гэта самая вялікая кантрабанда гераіну, выяўленая мытнікамі на працягу апошніх 7 гадоў.
аз