Рынат Ахметаў падтрымлівае новыя ўкраінскія ўлады
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2014 17:18
Адпаведную заяву апублікаваў яго холдынг SKM.
zik.ua
Холдынг SKM, якія належыць самаму багатаму ўкраінскаму алігарху Рынату Ахметаву, выступіў з заявай аб неабходнасьці рэформаў, стварэньня эфэктыўных мэханізмаў для кіраваньня краінай і пашырэньня паўнамоцтваў мясцовых органаў улады.
„Як і ўсе ўкраінцы мы хочам новай дзяржавы, у якой будзе дзейнічаць дэмакратыя й вяршэнства закона, якое будзе абараняць права на ўласнасьць, свабодную канкурэнцыю й сацыяльныя правы”, - гаворыцца ў заяве.
Ейныя аўтары падкрэсьліваюць, што апошнія тры месяцы былі самым трагічным пэрыядам у гісторыі Ўкраіны.
„Разам з усёй краінай мы смуткуем па загінулых і выказваем глыбокае спачуваньне іхным сем'ям” - гаворыцца ў заяве холдынгу Рыната Ахметава.
аз