ЭЗ адкрыецца на экс-савецкія рэспублікі?
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.02.2014 10:48
Былым савецкім рэспублікам трэба абяцаць чальцоўства ў Эўразьвязе - Штэфан Фюле.
"Калі ў нас ёсьць сур'ёзны намер дапамагчы Ўкраіне ды іншым дзяржавам былога Савецкага Саюза зьмяніцца, то пагадненне аб асацыяцыі павінна быць толькі першым крокам з нашага боку", заявіў эўракамісар па пытаньнях пашырэньня й палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле. Паводле эўрачыноўніка, Брусэль ня зможа дапамагчы гэтым краінам без выкарыстаньня самага магутнага інструмэнта - пашырэньня. Фюле лічыць, што нельга проста прапанаваць гэтым краінам пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ і сказаць пры гэтым, што яно ніколі ня дасьць ім магчымасьці стаць сябрам Эўразьвязу.
У лістападзе 2013 году напярэдадні віленскага саміту "Ўсходняга партнэрства" ўкраінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з ЭЗ. Гэта выклікала ва Ўкраіне пратэсты, якія працягваюцць да сёньня.
итар-тасс/вс