Прытулак для афганскага атэіста
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.01.2014 17:31
                    
                                 
                
                
                    За вераадступніцтва права шарыяту прадугледжвае сьмяротнае пакараньне. 
                
                
                    
                         Foto: Bobby/Flickr
Foto: Bobby/Flickr
                     
                
                
                
               
                
                          Вялікабрытанія дала палітычны прытулак імігранту з Афганістана, які заяўляе, што зьяўляецца атэістам. Упершыню брытанскі ўрад пашырыў Гаагскую канвэнцыю па ахове ад перасьледу за рэлігійныя перакананьні на няверуючую асобу.
Грамадзянін Афганістана, які нарадзіўся ў мусульманскай сям'і, прыехаў у Вялікабрытанію, будучы падлеткам. Ён поўнасьцю асыміляваўся й страціў веру.
Цяпер, калі яму стала пагражаць дэпартацыя ў краіну продкаў, ён пачаў баяцца абвінавачваньня ў вераадступніцтве. У адпаведнасьці з дзейным у Афганістане правам шарыяту, за вераадступніцтва пагражае сьмяротнае пакараньне.
У сваёй заяве былы мусульманін прыводзіць прыклад афганца, які быў прысуджаны да сьмерці за пераход на хрысьціянства. Абдул Рахман быў вызвалены й адпраўлены ў Італію ў 2006 годзе, пасьля вялікага міжнароднага ціску на прэзыдэнта Хаміда Карзая.
aз