Logo Polskiego Radia
Print

Міхаэль Шумахер у крытычным стане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.12.2013 12:15
Вядомы аўтагоншчык атрымаў траўму галавы падчас катаньня на горных лыжах у Францыі.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

Шматразовы чэмпіён сьвету па аўтагонках кляса „Формула-1” Міхаэль Шумахер знаходзіцца ў шпіталі ў францускім Грэноблі. Паводле мэдыкаў, яго стан крытычны.

Вядомы нямецкі аўтагоншчык атрымаў траўму галавы падчас катаньня на горных лыжах у францускім курорце Мэрыбэль.

СМІ паведамляюць, што 44-гадовы спартсмэн у коме. Абсьледаваньне выявіла ў яго кровазьліцьцё ў мозг.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт