Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін памілуе Хадаркоўскага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.12.2013 11:00
Адвакат бізнэсмэна кажа, што ягоны кліент прашэньня аб памілаваньні не пісаў.
fot. khodorkovskycenter.com

Міхаіл Хадаркоўскі не прасіў Уладзіміра Пуціна аб памілаваньні. Так заяўляе адвакат бізнэсмэна Вадзім Клюўгант. Пра тое, што былы ўладальнік кампаніі ЮКАС неўзабаве можа выйсьці на волю, паведаміў прэзыдэнт Расеі напрыканцы сваёй прэс-канфэрэнцыі.

Уладзімір Пуцін паведаміў журналістам, што Хадаркоўскі доўга адмаўляўся пісаць прашэньне аб памілаваньні, але ў рэшце рэшт ён гэта зрабіў.

„Ён жыве пад вартай ужо 10 гадоў, гэта жорсткі прысуд. У сваім хадайніцтве ён спасылаецца на гуманітарныя аспэкт – хворую маці. Я думаю, што існуюць неабходныя ўмовы, каб прыняць гэткае рашэньне. У бліжэйшым часе я падпішу дакумэнт аб яго памілаваньні,” - сказаў прэзыдэнт Расеі.

Тым часам адвакат Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант нічога пра памілаваньне свайго кліента ня ведае. Абаронца мяркуе, што, магчыма, хтосьці напісаў прашэньне ад імя Хадаркоўскага, напрыклад, адна з грамадзкіх арганізацыяў.

Сам Хадаркоўскі пакуль нічога ня ведае пра дыскусію вакол яго памілаваньня. Ён адбывае пакараньне 13 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі на поўначы Расеі.

„Калі ён пра гэта даведаецца, напэўна будзе задаволены,” - сказаў адзін з прадстаўнікоў расейскага бізнэсмэна.

На вестку пра тое, што прэзыдэнт памілуе Міхаіла Хадаркоўскага, каціроўка Расеі на сусьветных рынках падскочыла на 1,5 працэнта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт